Miжнародны дзень роднай мовы!
21.02.202421 лютага прайшоў тэматычны дзень у нашым дзіцячым садзе.
Наша ўстанова дашкольнай адукацыі не засталося ў баку, усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу былі ўключаны ў сюжэтную лінію Міжнароднага дня роднай мовы.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромеючыся на ёй размаўляць.
Напярэдаднi дня роднай мовы у нас адбыуся кiналекторый "Беларуская казка - розуму падказка" з праглядам казак на беларускай мове.
У малых на працягу дня праходзілі мерапрыемствы, на якіх яны даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю свята, праслухалі казкі і калыханкі на беларускай мове, вершы, з задавальненнем слухалі песні, гулялі ў народныя гульні. Для бацькоў былі падрыхтаваныя інфармацыйныя лісткі "Каб мова родная гучала".
Наведвалi наш минi-музей "Родны куточак".
Выхаванцы групы №9 рабiлi кнiжку- слоунiк "Размауляй са мною па-беларуску"